top of page
Замежная літаратура на іншых мовах
Жэромскі Стэфан
Назва: Правесна
Колькасць старонак: 277
Месца/дата выхаду: Кіеў, 1965
ISBN: 978-985-7007-95-0
Анатацыя: Пераклад на ўкраінскую мову аповесці вядомага польскага пісьменніка. У «Правесні» Жэромскі адначасова выступае і абвінаваўцам усяго дзяржаўнага апарату новастворанай Польшчы, і рэзкім крытыкам некаторых уласных памылак і ўтапічных спадзяванняў. Аповесць выглядае як нізка развеяных ілюзій, няспраўджаных сноў, як польскі варыянт «хаджэння па муках» сумленнага і прыстойнага чалавека. Важную ідэйна-сэнсавую нагрузку нясе ў творы вобраз шкляных дамоў, які ператвараецца тут у сімвал няспраўджанай мары аб дабрабыце і сацыяльнай справядлівасці, якія, як многія спадзяваліся, павінны былі прыйсці разам са здабыццём краінай незалежнасці.
Poeci dwudziestolecia międzywojennego
Колькасць старонак: 35
Месца/дата выхаду: Вільня, 1927
Анатацыя: У зборніку прадстаўлены вершы паэтаў “Міжваеннага дваццацігоддзя”: Леапольда Стафа, Яна Леханя, Балеслава Лесьмяна, Марыі Паўлікоўскай – Яснажэўскай, Юльяна Пшыбася, Юльяна Тувіма, Казіміры Ілаковічаўны, Язэпа Чаховіча.
Rich Vera
Назва: Like Water, Like Fire.
Колькасць старонак: 348
Месца/дата выхаду: London, 1975
Анатацыя: Кніга вядомай літаратурнай перакладчыцы і беларусісткі Веры Рыч “Як вада, як агонь. Анатацыя беларускай паэзіі” уключае ў сябе пераклады на англійскую мову вершаў беларускіх паэтаў, створаных у перыяд ад 1828 да 1970-х гадоў.
Назва: Сяляне
Колькасць старонак:
Месца/дата выхаду:
Анатацыя: «Сяляне» — раман Уладзіслава Рэйманта, вядомага польскага пісьменніка, напісаны ў 1901—1908 гг., быў апублікаваны ў 1904—1909 годах. Аўтар атрымаў за гэты раман Нобелеўскую прэмію ў 1924 годзе. У ім апісваецца жыццё вяскоўцаў сяла Ліпцы на працягу чатырох пораў года. Раман пададзены ў перакладзе на ўкраінскую мову. Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.
Жэромскі Стэфан
Rich Vera
Poeci Dwudziestolecia
Уладзіслав Рэймант
bottom of page