top of page

Р

Назва: Выбраная лірыка

Колькасць старонак: 126

Месца/дата выхаду: Мінск, 2016

ISBN: 978-985-7164-07-3

Анатацыя: У творах аднаго з пачынальнікаў новай паэзіі Райнэра Марыя Рыльке (1875–1926) – багацце мелодый і рытмаў, поліфанія жыцця творчай асобы на памежжы цывілізацый і эпох. Па-беларуску паэзію Рыльке перастварыў Васіль Сёмуха, класік сучаснага беларускага мастацкага перакладу. Некалькі перакладаў у гэтай кнізе друкуецца ўпершыню.

Назва: Выбранае

Колькасць старонак: 74

Месца/дата выхаду: Мінск, 2017

ISBN: 978-985-7164-31-8

Анатацыя: Арцюр Рэмбо (1854–1891) – геніяльна адораны французскі паэт, які ўсе свае шэдэўры стварыў ва ўзросце ад 15 да 19 гадоў, а потым ніколі больш не вяртаўся да літаратуры. Рэфарматар французскай паэзіі, які радыкальна змяніў як яе вобразную сістэму, так і саму версіфікацыю. Тэарэтык і практык творчасці як «яснабачання». Моцна паўплываў на паэтаў-дэкадэнтаў і мастацтва сімвалізму. Папярэднік сюррэалістаў з іх «аўтаматычным пісьмом». У зборнік увайшлі 50 вершаў з усіх чатырох кніг Рэмбо ў беларускіх перакладах паэта Андрэя Хадановіча.

Рыльке Райнэр Марыя
Рэмбо Арцюр
bottom of page