top of page

А

Назва: Выбраныя вершы

Колькасць старонак: 88

Месца/дата выхаду: Мінск, 2023

ISBN: 978-985-23-0207-4

Анатацыя: Антоні Эдвард Адынец (1804–1885) – поль скамоўны паэт, драматург, перакладчык, малодшы таварыш чальцоў Таварыства філарэтаў, сябра і сучаснік Яна Чачота, Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Юльюша Славацкага і інш. Паходзіў з маёнтка Гейстуны на Ашмяншчыне, быў выпускніком Віленскага універсітэта. Як літаратар здабыў папулярнасць у Польшчы ў другой палове ХІХ стагоддзя, выдаўшы чатырохтомнік успамінаў пра еўрапейскія вандроўкі з А. Міцкевічам «Лісты з паджарожжа». Сведка эпохі рамантызму, у лірыцы А. Адынец адзначыўся найперш паэзі яй, прысвечанай сябрам, і трактуецца сучаснымі даследчыкамі як творца літаратуры бідэрмаеру.

Назва: Выбраная паэзія

Колькасць старонак: 86

Месца/дата выхаду: Мінск, 2016

ISBN: 978-985-7164-30-1

Анатацыя: Гіём Апалінэр (1880–1918, сапраўднае імя – Вільгельм Альберт Уладзімір Апалінарый Кастравіцкі) – французскі паэт з беларуска-польскімі каранямі, адна з  найбольш уплывовых постацяў еўрапейскага літаратурнага авангарду ў  пачатку ХХ  стагоддзя. Творы ў гэтым зборніку публікуюцца ў новых перакладах Андрэя Хадановіча, Лявона Баршчэўскага, Уладзя Лянкевіча, Кацярыны Маціеўскай, Андрэя Стэфановіча, Ганны Янкуты і Зміцера Коласа. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Апалінэр Гіём
Адынец Антоні Эдвард
bottom of page