top of page
Сусветная гісторыя
Назва: Гісторыя сярэднявечнай Еўропы
Колькасць старонак: 354
Месца/дата выхаду: Мінск, 2017
ISBN: 9857164153, 9789857164158
Анатацыя: У гэтай кнізе сцісла і паслядоўна разглядаюцца асноўныя моманты гісторыі Еўропы на ўсёй яе тэрыторыі, прычым значная ўвага накіраваная менавіта на Беларусь як складовую частку еўрапейскай цывілізацыі. У канцы кожнай тэмы раскрываюцца асноўныя тэрміны, выкладаецца храналогія падзей. Кнігай могуць карыстацца не толькі вучні старэйшых класаў, але і ўсе, хто цікавіцца еўрапейскай медыявістыкай.
Назва: Гісторыя Расіі
Колькасць старонак: 533
Месца/дата выхаду: Мінск, 2018
ISBN: 9857164153, 9789857164158
Анатацыя: Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі аўтары зрабілі спробу выкласці гісторыю Расіі па-беларуску і з беларускага гледзішча на працэсы гістарычнага развіцця ўсходняга суседа. У гэтай кнізе шмат імён і прозвішчаў. Бо любую гісторыю робяць асобы. І гэта не толькі кіраўнікі дзяржавы ды палкаводцы, але і выбітныя грамадскія дзеячы, навукоўцы, пісьменнікі, мастакі, архітэктары, скульптары, кампазітары, акторы, а таксама і тыя звычайныя людзі, якія, напрыклад, пакінулі нашчадкам свае неацэнныя ўспаміны пра ўласныя трыумфы і пакуты.
bottom of page