top of page
Назва: Выбраныя творы
Колькасць старонак: 576
Месца/дата выхаду: Мінск, 1996
Анатацыя: У кнігу “Ян Чачот. Выбраныя творы”, якая выйшла ў “Беларускім кнігазборы” ў 1996 г. увайшла багатая спадчына вядомага даследчыка, паэта. Да ўвагі чытача паэтычныя творы, вершы-песні, балады і інш., напісаныя на беларускай мове, а таксама пераклады з польскай. Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Назва: Выбраныя творы
Колькасць старонак: 596
Месца/дата выхаду: Мінск, 2000
ISBN: 985-6576-09-01
Анатацыя: У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».
Назва: Выбраныя творы
Колькасць старонак: 576
Месца/дата выхаду: Мінск, 2000
ISBN: 978-985-7057-64-1
Анатацыя: Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў (1934 - 1996) - народны пісьменнік Беларусі, празаік, драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, лаўрэат літаратурнай прэміі імя А.А. Фадзеева.Імя класіка беларускай літаратуры шырока знаёма шматлікай аўдыторыі чытачоў дзякуючы такім яго творам, як "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяртанне да віны", "Не ўсе мы згінем". У іх аўтар незвычайна драматычна апісвае Вялікую Айчынную вайну і глыбока даследуе характары герояў, паказвае іх змаганне і непахісную веру ў перамогу над ворагамі. Гэты таленавіты пісьменнік заявіў аб сабе і ў вобласці крытыкі, публіцыстыкі літаратуразнаўства.Творы І.Г. Чыгрынава перакладзены на многія мовы свету і выдаюцца за мяжой. Цікавасць да яго багатай літаратурнай спадчыны, пакінутай нам, не згасне і праз гады.
Чачот Ян
Чорны Кузьма
Чыгрынаў Іван
bottom of page