top of page

К

Казько Віктар

Назва: Час збіраць косці

Колькасць старонак: 340

Месца/дата выхаду: Мінск, 2014

ISBN: 978-985-7119-07-03

Анатацыя: У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа Віктара Казько ўвайшлі аповесці «Час збіраць косці», «Прахожы», «І нікога, хто ўбачыць мой страх». Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца з трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і развагаў. 

Карамазаў Віктар

Назва: Матчын дар

Колькасць старонак: 576

Месца/дата выхаду: Мінск, 2013

ISBN: 978-985-7057-38-2

Анатацыя: Том выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Кастуся Каліноўскага Віктара Карамазава (нар. 1934) складаецца з рамана "Мастак і парабкі", лепшых апавяданняў і эсэ, а таксама публіцыстычнага слова пісьменніка па пытаннях беларускай літаратуры на мяжы двух стагоддзяў - дыялога з паэтам Леанідам Галубовічам. Шэсцьдзясят сёмы том кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор".

Карпюк Аляксей

Назва: Выбраныя творы

Колькасць старонак: 526

Месца/дата выхаду: Мінск, 2007

ISBN: 985­504­033­3

Анатацыя: У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Алексея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.

Назва: Збор твораў, т.1, выпуск 1

Колькасць старонак: 338

Месца/дата выхаду: Мінск, 1928

Анатацыя: У першы выпуск 1-га тома збора твораў Якуба Коласа ўвайшлі вершы розных гадоў напісання, якія даюць уяўленне пра творчыя пошукі і развіцё паэтычнага таленту класіка беларускай літаратуры.

Назва: Новая зямля

Колькасць старонак: 287

Месца/дата выхаду: Менск, 1923

Анатацыя: Паэма народнага песняра Беларусі Якуба Коласа «Новая зямля» — класічны твор нацыянальнай літаратуры. 3 выключнай глыбінёй і праўдзівасцю раскрыта ў ім жыццё беларускага працоўнага селяніна, яго паднявольнае становішча ва ўмовах царскага і панскага самаўладства, яго імкненне да волі і свабоды. 

Назва: Сымон-Музыка

Колькасць старонак: 140

Месца/дата выхаду: Менск, 1918

Анатацыя: Паэма “Сымон-музыка” – адзін з самых лірычных твораў Якуба Коласа. У ім з вялікім майстэрствам і цеплынёй апісваецца жыццё беларускага сялянства пачатку ХХ ст. 

Назва: Мужыцкая праўда

Колькасць старонак: 16

Анатацыя: "Мужыцкая праўда" ("Mużyckaja prauda") - першая газета на сучаснай беларускай мове Друкавалася нелегальна з выкарыстаннем лацінскага алфавіту. Выдавалася ў 1862—1863 гадах у Гродзенскай губерні К. Каліноўскім, Ф. Ражанскім, С. Сангіным, В. Урублеўскім. Адрознівалася вострай сацыяльнай і прапагандысцка-агітацыйнай скіраванасцю. Артыкулы былі пабудаваны ў форме гутаркі, сваім зместам нагадвалі творы тагачаснай рускай літаратуры рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку. Разглядала пераважна пытанні зямлі і волі, палітычнай і сацыяльна-эканамічнай няроўнасці, нацыянальных адносін. 

Караткевіч Уладзімір

Назва: Выбраныя творы

Колькасць старонак: 672

Месца/дата выхаду: Мінск, 2005

ISBN: 985­504­033­3

Анатацыя: Аднатомнік класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930–1984) склалі паэтычныя творы, апавяданні, аповесці, нарысы, эсэ і лісты да вядомых пісьменнікаў, сяброў. Трыццаць чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Колас Якуб

Назва: Выбраныя апавяданні

Колькасць старонак: 78

Месца/дата выхаду: Менск, 1926

Анатацыя: У кнігу выбраных апавяданняў Якуба Коласа ўвайшлі наступныя творы: “Дачакаўся”, “Дзяліцьба”, “Кірмаш”, “Чорт”, “Трывога”, “Тоўстае палена”. З кожнай старонкі чытач адчувае майстэрства пісьменніка, якое выяўляецца ў адметным гумары і выразнай абмалёўцы персанажаў.

Назва: Збор твораў, т.1, выпуск 2

Колькасць старонак: 218

Месца/дата выхаду: Мінск, 1928

Анатацыя: У другі выпуск 1-га тома збора твораў Якуба Коласа ўвайшлі вершы розных гадоў напісання, якія скампанаваныя ў некалькі тэматычных раздзелаў. Выданне з’яўляецца працягам папярэдняга выпуску.

Назва: Родныя зьявы

Колькасць старонак: 240

Месца/дата выхаду: Вільня, 1914

Анатацыя: У выданне “Родныя зьявы” Якуба Коласа, выдадзенае ў 1914 г. у Вільні, увайшлі раннія апавяданні. У гэтых творах, падпісаных пад псеўданімам Тарас Гушча, выявіўся талент пісьменніка-празаіка, назіральнага, усмешлівага, які з гумарам і дасціпнасцю апісвае жыццё вясковых беларусаў пачатку ХХ ст.

Назва: У глыбі Палесься

Колькасць старонак: 210

Месца/дата выхаду: Менск, 1927

Анатацыя: У выданне ўвайшла аповесць Якуба Коласа “У глыбі Палесся”, дзе ўпершыню пісьменнік уводзіць вобраз беларускага інтэлігента – пісьменніка Лабановіча. 

Купала Янка

Назва: У палескай глушы

Колькасць старонак: 91

Месца/дата выхаду: Менск, 1923

Анатацыя: Твор Якуба Коласа “У палескай глушы”, як пазначае сам аўтар, з’яўляецца першай часткай трылогіі “На ростанях”, буйнога эпічнага твора пісьменніка. 

Назва: Зб. твораў. Т.1

Колькасць старонак: 320

Месца/дата выхаду: Менск, 1925

Анатацыя: У першым томе збора твораў Янкі Купалы 1925 г. сабраныя і апублікаваныя пад адной вокладкай два паэтычныя зборнікі “Жалейка” і “Гусляр”. 

Назва: Раскіданае гняздо

Колькасць старонак: 82

Месца/дата выхаду: Вільня, 1919

Анатацыя: У кнізе апублікаваная вядомая драма Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.  

Назва: Спадчына

Колькасць старонак: 230

Месца/дата выхаду: Менск, 1923

Анатацыя: Выданне “Спадчына” 1922 г. складаецца з чатырох частак, у якіх скампанаваныя паэтычныя і драматычныя творы Янкі Купалы розных гадоў. 

Назва: Huślar

Колькасць старонак: 79

Месца/дата выхаду: Пецярбург, 1910

Анатацыя: Зборнік “Гусляр” Янкі Купалы выйшаў у свет у Пецярбурзе ў 1910 г. Яго адметнасцю з’яўляецца тое, што ён надрукаваны беларускай лацінкай. 

Назва: Зб. твораў. Т.3.

Колькасць старонак: 306

Месца/дата выхаду: Менск, 1927

Анатацыя: У трэці том збора твораў Янкі Купалы 1927 г. увайшлі драматычныя творы пісьменніка: “Раскіданае гняздо”, “Паўлінка”, “Тутэйшыя”, “Прымакі”. 

Назва: Сон на кургане

Колькасць старонак: 108

Месца/дата выхаду: Пецярбург, 1912

Анатацыя: У кнізе апублікаваная паэма Янкі Купалы “Сон на кургане”. Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў. 

Назва: Шляхам жыцьця

Колькасць старонак: 276

Месца/дата выхаду: Пецярбург, 1913

Анатацыя: У зборнік Янкі Купалы “Шляхам жыцця” 1913 г. увайшлі паэтычныя, некаторыя драматычныя творы пісьменніка, а таксама некалькі перакладаў з польскай мовы. 

Каліноўскі Кастусь
Карамазаў Віктар
Караткевіч Уладзімір
Колас Якуб
Купала Янка
Казько Віктар
Карпюк Аляксей
bottom of page