top of page
Г
Гартны Цішка
Назва: Выбраныя творы
Колькасць старонак: 544
Месца/дата выхаду: Мінск, 2007
ISBN: 985-6824-59-1
Анатацыя: Кнігу Цішкі Гартнага (Зміцера Хведаравіча Жылуновіча; 1887–1937) склалі найлепшыя яго вершы розных гадоў, дзве квадры рамана «Сокі цаліны», апавяданні. У дадатку змешчаны кароткая ўтабіяграфія, згадкі пра бацьку дачкі Галіны Жылуновіч, урывак з успамінаў Льва Клейнбарта. Гэта шасцідзясяты том вялікага кніжнага праекта «Бела рускі кнігазбор». ↑
Гарэцкі Гаўрыла
Назва: Выбраныя творы
Колькасць старонак: 544
Месца/дата выхаду: Мінск, 2002
ISBN: 985-6638-87-9
Анатацыя: Гаўрыла Гарэцкі (1900–1988) — выдатны дзеяч беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя, адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, вядомы геолаг, географ, эканаміст. У аднатомнік увайшлім публіцыстычныя, навуковыя артыкулы, успаміны пра Максіма Гарэцкага і іншых слынных дзеячаў культуры і навукі, а таксама лісты і складзены братамі Гарэцкімі «Маскоўска-беларускі слоўнік». Творчая спадчына Г. Гарэцкага ўпершыню сабраная пад адной вокладкай. Гэта — дваццаць другая кніга серыі «Беларускі кнігазбор». ↑
Гарун Алесь
Назва: Матчын дар
Колькасць старонак: 131
Месца/дата выхаду: Мінск, 1918
Анатацыя: Вершы, умешчаныя у зборніку «Матчын дар», напісаны аутарам у няволі, — у пэрыодзе 1907—1914 г. г. У пачатку ліпня 1914 году зборнік быу перасланы с Сыбіры для друку у Вільню, дзе яго выданнем хацело заняцца «Беларускае Выдавецкае Таварыство». Але паустаушая тагды вайна адсунула выйсьце кнігі на цэлых 4 годы. ↑
Гарэцкі Максім
Колькасць старонак: 640
Месца/дата выхаду: Мінск, 2009
ISBN: 978-985-6930-64-8
Анатацыя: Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893—1938) склалі найлепшыя ягоныя апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню. Гэта — пяцідзесяты, том вялікага кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор". ↑
Геніюш Ларыса
Назва: Вершы 1945 - 1947 гг.
Колькасць старонак: 45
Месца/дата выхаду: Лондан, 1992
Анатацыя: УРукапісны зборнік, перададзены аўтаркай у Лёндан праз пасярэднікаў, быў апублікаваны невялікім накладам у 1992 г. Прадмову напісаў праф. Арнольд Макмілін. На вокладцы – малюнак з вокладкі арыгінала, які захоўваецца сярод экспанатаў музэйнай калекцыі Бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане. ↑
Гілевіч Ніл
Колькасць старонак: 600
ISBN: 978-985-6930-36-5
Анатацыя: Кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) склалі найбольш значныя творы розных жанраў – вершы, паэмы, раман у вершах "Родныя дзеці", празаічная аповесць "Перажыўшы вайну", эсэ пра славутых дзеячаў літаратуры, публіцыстыка. ↑
Назва: Выбраныя творы
Колькасць старонак: 668
Месца/дата выхаду: Мінск, 2000
Анатацыя: У зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш увайшлі раней публікаваныя вершы, якія з'яўляліся у асобных зборніках паэткі, а таксама новыя творы, якія былі толькі ў рукапісах і ліставаннях. Зборнік умоўна падзелены на тры часткі: вершы, раман «Споведзь» і ліставанні. Усе апублікаваныя творы узбагачаны каментарамі укладальніка зборніка, якім з'яўляецца Міхась Скобла, блізкі сябра і давераная асоба Ларысы Геніюш. Гэта яму свайго часу паэтка пераказала рукапіс «Споведзі», каб запісанае ёю пабачыла свет і дайшло да ведама грамадскасці. Чытаючы ліставанні паэткі, а трэба заўважыць, што адрасатамі яе карэспандэнцыі былі як вядомыя так і малавядомыя асобы, раскрываеш не толькі падзеі, але пачуцці, эмоцыі, складанасці жыццёвага шляху знакамітай дачкі беларускай зямлі. 13 том «Беларускага Кнігазбору». ↑
Грахоўскі Сяргей
Назва: Выбраныя творы
Колькасць старонак: 544
Месца/дата выхаду: Мінск, 2007
ISBN: 985-6824-59-1
Анатацыя: Аднатомнік выбраных твораў выдатнага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага (1913—2002) склалі яго лепшыя вершы розных гадоў і дакументальныя аповесці «Зона маўчання», «З воўчым білетам» і «Такія сінія снягі», у якіх аўтар праўдзіва расказаў пра доўгія гады свайго зняволення ў сталінскіх лагерах і пра сібірскую высылку. У кнігу ўключаны таксама публіцыстычныя артыкулы паэта, старонкі з дзённікаў і лісты да сяброў-пісьменнікаў і іншых асоб. Трыццаць сёмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». ↑
Гартны Цішка
Гарун Алесь
Гарэцкі Гаўрыла
Гарэцкі Максім
Геніюш Ларыса
Гілевіч Ніл
Грахоўскі Сяргей
bottom of page