top of page
В
Назва: Выбраныя творы
Колькасць старонак: 279
Месца/дата выхаду: Мінск, 2009
ISBN: 978-985-6930-26-6
Анатацыя: У зборнік выбраных твораў Віктара Вальтара (1902–1931) -- беларускага пісьменніка, які пражываў у міжваеннай Латвіі, — увайшло ўсё лепшае, створанае ім за яго такое кароткае, але змястоўнае жыццё. З небыцця вяртаецца яшчэ адно імя багдановічаўскага лёсу, на яшчэ аднаго цікавага творцу пабагацее наша літаратура. Прадмову да выдання напісала пісьменніца, кандыдат філалагічных навук Лідзія Савік. Кніга ілюстраваная архіўнымі матэрыяламі з Прагі, Рыгі, Даўгаўпілса, фотаздымкамі і малюнкамі з Прагі, слайдамі. Прыгодніцкі сюжэт, любоўныя інтрыгі, прароцкія палітычныя высновы аўтара… ↑
Назва: Піраміда Лінея
Колькасць старонак: 76
Месца/дата выхаду: Мінск, 2008
ISBN: 978-985-6906-08-7
Анатацыя: Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый – гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць партрэты ўсялякіх жывёлаў), і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек ХХІ стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай жывой істоты, створанай Госпадам, бо ад гэтай павагі залежыць і ягонае ўласнае жыццё, і лёс цывілізацыі. Кніга разлічана на самага шырокага чытача. ↑
Назва: Выбраныя творы
Колькасць старонак: 528
Месца/дата выхаду: Мінск, 2009
ISBN: 978-985-6852-92-6
Анатацыя: Кнігу склалі найбольш значныя выбраныя творы Анатоля Вярцінскага (н. 1931) — вершы, паэмы, міфалагічная драма, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, эсэ. Яны даюць належнае ўяўленне пра творчы шлях і грамадскую дзейнасць аўтара, пра асаблівасці яго паэтыкі, мастацкага стылю, пра яго ідэйна-эстэтычнае і маральнае крэда. Сорак шосты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». ↑
Вярцінскі Анатоль
Вальтар Віктар
Васючэнка Пятро
bottom of page