top of page

Б

Назва: Выбраныя творы

Колькасць старонак: 600

Месца/дата выхаду: Мінск, 2008

ISBN: 978-985-6852-33-9

Назва: Рыгор Барадулін. Перавыбранае

Колькасць старонак: 102

Месца/дата выхаду: Мінск, 2017

ISBN: 978-985-7164-38-7

Анатацыя: Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін (нар. 1935) у сваёй творчасці заўсёды нечаканы, вынаходлівы і шчодры — на поліфанію радка, на свежую рыфму, на арыгінальную метафару. У кнігу ўвайшлі творы, напісаныя майстрам за паўстагоддзе жыцця ў літаратуры, а таксама пераклады з Джона Кітса, Федэрыка Гарсія Лоркі, Габрыэлы Містраль, Сэсара Вальехі і іншых паэтаў. Сорак трэці том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». 

Анатацыя: Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін (нар. 1935) у сваёй творчасці заўсёды нечаканы, вынаходлівы і шчодры — на поліфанію радка, на свежую рыфму, на арыгінальную метафару. У кнігу ўвайшлі творы, напісаныя майстрам за паўстагоддзе жыцця ў літаратуры, а таксама пераклады з Джона Кітса, Федэрыка Гарсія Лоркі, Габрыэлы Містраль, Сэсара Вальехі і іншых паэтаў. Сорак трэці том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».  

Барскі Алесь

Назва: Руны Перуновы

Колькасць старонак: 243

Месца/дата выхаду: Мінск, 2006

Анатацыя: У зборнік выбранай паэзіі выдатнага беларускага паэта сучаснасці Рыгора Барадуліна (1935–2014) увайшлі яго самыя вядомыя творы, напісаныя да моманту выхаду гэтай кнігі. Прадмову да выдання напісаў Уладзімір Някляеў. 

Баршчэўскі Ян

Анатацыя: У кнігу ўвайшлі ўсе асноўныя творы аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага. Упершыню чытач мае магчымасць пазнаёміцца з усімі жанрамі творчасці гэтага выдатнага, яшчэ недастаткова вядомага шырокім колам грамадскасці, беларускага пісьменніка першай паловы XIX стагоддзя. Гэта — сёмы па ліку том «Беларускага кнігазбору». 

Бліскавіцы

Назва: Бліскавіцы. Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду

Колькасць старонак: 448

Месца/дата выхаду: Мінск, 2017

ISBN: 978-985-7144-87-7

Анатацыя: Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду «Бліскавіцы» — унікальнае выданне. Упершыню пад адной вокладкай змешчаны творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў «міжваенны» перыяд — з 1918 па 1941 г., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі. У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і нават ніколі не публікаваныя раней. 

Брыль Янка

Назва: Выбраныя творы

Колькасць старонак: 444

Месца/дата выхаду: Мінск, 1999

ISBN: 985-6576-04-0

Анатацыя: У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыл я розных жанраў—аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзя літаратурнай дзейнасці. 

Бураўкін Генадзь

Назва: Жураўліная пара

Колькасць старонак: 156

Месца/дата выхаду: Мінск, 2004

ISBN: 985-6730-70-8

Анатацыя: У гэтай кнізе сабраны вершы, напісаныя ў 1998 - 2000 гадах. У іх - засяроджаны "восеньскі" роздум аб развітанні з мінулым векам, аб трывогах, сумненнях і надзеях, якія хвалююць неабыякавую душу на парозе новага тысячагоддзя. 

Анатацыя: У гэтай аповесці, якая лічыцца адным з найвыбітных твораў беларускай літаратуры, Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс аднае сялянскае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіенах — камуністычнай і фашыстоўскай. 

Анатацыя: Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза – усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія». 

Назва: Выбраныя творы

Колькасць старонак: 416

Месца/дата выхаду: Мінск, 2011

ISBN: 978-985-7007-29-5

Анатацыя: Алесь Барскі (сапр. Аляксандр Баршчэўскі; нар. 1930), родам з Беластоцкай вобласці БССР, якую ў 1944 годзе «бацька ўсіх народаў» Іосіф Сталін, не папытаўшыся ў яе насельнікаў, перадаў суседняй Польшчы. Застаючыся верным роднаму беларускаму народу, Алесь Барскі прысвяціў Беларусі ўсю сваю творчасць. У кнізе сабраны найбольш значныя творы розных жанраў — паэзіі, прозы, драматургіі, крытыкі, літаратуразнаўства. Фотаілюстрацыі з сямейнага архіва А. Баршчэўскага. Пяцьдзесят дзявяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». 

Беларуская "Александрыя"

Анатацыя: Вандроўныя сюжэты гістарычнай белетрыстыкі і рыцарскага рамана XV—XVII стагоддзяў не маглі не заблукаць з Заходняй Еўропы і на Беларусь. Тут на іх аснове былі створаны беларускія варыянты шырокавядомых твораў, якімі зачытвалася ўсё тагачаснае адукаванае грамадства. Сорак сёмы том кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор”. 

Брыль Янка

Анатацыя: Народны пiсьменнiк Беларусi Янка Брыль - унікальны майстар лірычнай прозы, які «незамыленым вокам» бачыў свет і людзей вакол сябе і апавядаў пра ўбачанае, пачутае ды адчутае жывой і натуральнай беларускаю мовай. Майстар аповесці, апавядання, лірычнай мініяцюры, ён ва ўсёй сваёй творчасці заставаўся гуманістам і ўнутрана абсалютна свабодным чалавекам. Адкрыты ўсяму свету, ён не ўяўляў сябе па-за Беларуссю, асобна ад сваіх землякоў, якіх ён шчыра і сардэчна любіў. Назіральнасць, тонкае пачуццё гумару, энцыклапедычная дасведчанасць - усё гэта ў творчасці Янкі Брыля складае непаўторную гармонію. 

Бураўкін Генадзь

Анатацыя: У кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна (нар. 1936) увайшлі яго найлепшыя вершы, паэмы і песні, а таксама эсэ і публіцыстычныя выступленні 1955 – 2000 гадоў. 

Быкаў Васіль

Анатацыя: У першы том выбраных твораў выбітнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава увайшлі аповесці “Жураўліны крык”, “Здрада”, “Трэцяя ракета”, “Альпійская балада”, “Пастка”. У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. 

Анатацыя: У другі том выбраных твораў выбітнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава ўвайшлі аповесці “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Трэцяя ракета”, “Дажыць да світання ”, а таксама апавяданні “Ранак-світанак ”, “Адна ноч”, “Сваякі”, “На сцяжыне жыцця”, “Круты бераг ракі”. У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. 

Анатацыя: Aпoвecць «Mёpтвым нe бaлiць» – пaвapoтнaя для твopчaгa лёcy Baciля Быкaвa. Упepшыню cпaлyчaны двa чacaвыя плacты: вaeннae мiнyлae i cyчacнacць. У aпoвecцi шмaт гopкaй пpaўды пpa вaйнy, пpa цaнy тaктычныx пaмылaк i пaкyты людзeй. Tвop нaйбoльш aўтaбiягpaфiчны. 

Бядуля Змітрок

Назва: Выбраныя творы

Колькасць старонак: 496

Месца/дата выхаду: Мінск, 2006

ISBN: 985-6824-30-3

Анатацыя: Кніга народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава «Сьцяна» складаецца з празаічных твораў апошніх гадоў. «Сьцяна» прысьвечаная беларускай гісторыі мінулага стагодзьдзя. Кожны твор кнігі — жорсткая сытуацыя, у якой апынаецца чалавек. Гранічная, страшная, калі ад самога цябе ўжо нічога не залежыць. Загнананаму ў пастку чалавеку даецца адна магчымасьць: захаваць сваю годнасьць. Страшнае для Беларусі дваццатае стагодзьдзе, у якім апынаецца і чытач, робячы свой выбар. На старонках «Сьцяны» адвечная праўда — застацца чалавекам у самы жахлівы час. 

Анатацыя: У гэтым аднатомніку сабрана ўсё самае значнае, што было створана адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагоддзя Змітраком Бядулем (1886—1941) — яго лепшыя вершы, аповесці, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, лісты. Прывабны вобраз беларускага класіка, габрэя па паходжанні, добра дапаўняюць успаміны яго брата Мацвея Плаўніка і Уладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы. Трыццаць пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». 

Барадулін Рыгор
Барскі Алесь
Быкаў Васіль
Брыль Янка
Бядуля Змітрок
Беларуская "Александрыя"
Баршчэўскі Ян
Бураўкін Генадзь
Бліскавіцы
bottom of page